Самаадукацыя настаўніка беларускай мовы

"Развіццё арфаграфічных і граматычных уменняў і навыкаў вучняў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне сервісаў Web 2.0 і інтэрактыўнай дошкі"


Актуальнасць вопыту
Сёння белaрускaя мовa з’яўляеццa мовaй нaвукі, дыплaмaтыі, турызму, сродкaм чaлaвечых зносін, aдной з дзяржaўных моў у Рэспубліцы Белaрусь.
Бесперaпыннaе рaзвіццё і ўдaскaнaленне мовы, якое выяўляеццa ў зменaх фанетычнaгa, мaрфaлaгічнaгa і сінтaксічнaгa хaрaктaру, aбнaўленні лексічнaгa складу мовы, выклікaе неaбходнaсць удaклaдняць прaвaпіс, прыводзіць яго ў aдпaведнaсць з сучaснaй моўнaй прaктыкaй. Галоўная задача навучання беларускай мове вызначана ў Канцэпцыі вучэбнага прадмета “Беларуская мова”: ”Карыстацца словам ва ўсіх сферах жыццядзейнасці – пазнавальнай, навучальнай, нацыянальна-культурнай, бытавой і іншай. Інакш кажучы, каб беларуская мова трансфармавалася з прадмета выкладання ў механізм фарміравання асобы,  яе менталітэту,  разумення свету і ўзаемаадносін людзей у свеце”.  Як жа пабудаваць урок, каб прывіць цікавасць да свайго прадмета, да жадання вывучаць родную мову? 
Пры аптымальнай арганізацыі вучэбнага працэсу вынікам вучэбнай дзейнасці будзе трывалае і ўсвядомленае засваенне вучэбнага матэрыялу, гэта значыць, што ў вучняў павінен належным чынам сфарміравацца ўзровень моўных ведаў, на аснове якіх адбудзецца засваенне нормаў беларускай літаратурнай мовы, маўленчых і камунікатыўных уменняў – здольнасць аперыраваць моўнымі сродкамі ў працэсе маўлення і наладжваць камунікатыўны кантакт пры суразмоўніцтве.  Але гэта не заўсёды пацвярджаецца дадзенымі кантрольных работ, выпускных экзаменаў і аналізам цэнтралізаванага тэсціравання. Не ва ўсіх вучняў напрыканцы навучання веды па арфаграфіі, граматыцы  пераходзяць у навыкі граматнага пісьма. На маю думку, прычын тут шмат: недахоп гадзін, адведзеных на вывучэнне беларускай мовы, асабліва ў 7- 11 класах; вялікі аб’ём праграмнага матэрыялу, які патрабуе аб’яднання некалькіх тэм для вывучэння ў межах аднаго ўрока, што не дае магчымасці якасна замацаваць матэрыял; адсутнасць гадзін для замацавання і паўтарэння; недастатковая самастойная праца вучняў па дапрацоўцы вучэбнага матэрыялу і замацаванню тэмы ўрока; зніжэнне тэхнікі і навыкаў выразнага чытання; адсутнасць адзінай сістэмы па развіцці арфаграфічных і граматычных уменняў і навыкаў школьнікаў пры падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання. 
Сучасны ўрок. Якім ён павінен быць, якія метады, прыёмы, тэхналогіі прымяніць, каб зацікавіць вучня, не адбіць ахвоту набываць новыя веды? Што ж найбольш цікавіць сучаснага школьніка? Гэта тыя пытанні, над якімі я пастаянна задумваюся, рыхтуючыся да кожнага ўрока. Выкарыстанне інфармацыйна – камунікатыўных тэхналогій стала актуальным у сучаснай школе, у тым ліку і на ўроках беларускай мовы.
Сёння любы прагрэсіўны настаўнік добра ўсведамляе і цвёрда перакананы на ўласным педагагічным вопыце, што без камп’ютарных інфармацыйна – камунікатыўных тэхналогій нельга ўжо абысціся ў адукацыйнай сістэме ХХІ стагоддзя. Як паказвае выкладчыцкая практыка, з дапамогай камп’ютара можна больш якасна арганізаваць індывідуальную і групавую формы навучання, паступова сфарміраваць у навучэнца сучаснай сярэдняй школы высокі ўзровень самаадукацыйных навыкаў і ўменняў, матываваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы.  Такім чынам была вызначана тэма вопыту: “Развіццё арфаграфічных і граматычных уменняў і навыкаў вучняў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне сервісаў Web 2.0 і інтарактыўнай дошкі”.
Актуальнасць вопыту абумоўлена супярэчнасцямі паміж патрабаваннямі да сучаснага выпускніка школы і недастатковым узроўнем пісьменнасці навучэнцаў; неабходнасцю засвоіць аб’ёмны тэарэтычны матэрыял і пры гэтым невялікай колькасцю гадзін, адведзеных на вывучэнне; адсутнасцю адзінай сістэмы па  развіцці граматнасці пры падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання. У многім  гэтыя супярэчнасці маюць адносіны і да маёй практыкі. Іх усведамленне і ранжыраванне з’явілася асновай для фармулёўкі праблемы, на вырашэнне якой былі накіраваны метадычныя пошукі, а таксама стала стымулам для развіцця асабістай практыкі.
1.3.Мэта і задачы вопыту
Зыходзячы з актуальнасці тэмы вопыту, была сфармулявана мэта: тэарэтычнае і метадычнае абгрунтаванне магчымасцей выкарыстання сервісаў Web 2.0 і інтарактыўнай дошкі , якія забяспечваюць развіццё арфаграфічных і граматычных уменняў і навыкаў вучняў.
Мэта даследавання  абумовіла вылучэнне наступных задач:
·        раскрыць магчымасці сервісаў Web 2.0 і інтарактыўнай дошкі  пры вывучэнні раздзелаў “Арфаграфія” і “Марфалогія” для забяспечвання дастатковы ўзровень падрыхтоўкі вучняў па беларускай мове;
·        распрацаваць і апрабіраваць эфектыўныя метады і прыёмы навучання, творчыя заданні, накіраваныя на развіццё ўменняў, навыкаў арфаграфічнай і граматычнай пісьменнасці вучняў;
·         вызначыць эфектыўнасць выкарыстання сервісаў Web 2.0 і інтарактыўнай дошкі  для развіцця арфаграфічных і граматычных уменняў і навыкаў вучняў;  выявіць перспектыву развіцця вопыту.
1.4.Працягласць працы над вопытам
Праца над вопытам праводзілася на працягу 5-і гадоў (2016 - 2021 гг.) і прадугледжвала  наступныя этапы:
1 этап – падрыхтоўчы (2016г.) Мэта этапу: правядзенне назіранняў, сацыялагічных даследаванняў, анкетавання, маніторынгу, знаёмства і аналіз метадычнай літаратуры па выбранай праблеме і метадычных рэкамендацый, што дазвале абгрунтаваць мэту і задачы вопыту, вызначыць паслядоўнасць дзеянняў.
2 этап – асноўны (2017- 2020г.г.) Мэта этапу: адбор метадаў і прыёмаў інфармацыйна – камунікатыўных тэхналогій, распрацоўка і выкарыстанне сістэмы заданняў па раздзелах “Арфаграфія” і “Марфалогія” для развіцця арфаграфічных і граматычных уменняў і навыкаў вучняў.
3 этап –заключна - абагульняльны (2021г.) Мэта этапу: правядзенне параўнальнага аналізу атрыманых ведаў, фармуліроўка вывадаў, доказ прадуктыўнасці работы, прад’яўленне і распаўсюджванне вопыту.

Сервісы Web 2.0 і інтэрэт тэхналогіі ў адукацыі




Комментариев нет:

Отправить комментарий