среда, 1 октября 2014 г.

"Сэрца аддаю дзецям"

Я гляджу на дзяцей і думаю: якія яны розныя. Кожны са сваім характарам, асаблівасцямі тэмпераменту, з рознымі магчымасцямі да творчасці і адаптацыі да жыццёвых сітуацый, са сваім непаўторным унутраным светам. Кожны з дзяцей уяўляе сабой унікальны ўзор тварэння прыроды. Многіх дзяцей аб'ядноўваюць агульныя інтарэсы, але ў той жа час, кожны з іх індывідуальнасць. За час навучання дзіцяці ў школе яго ўнутраны патэнцыял можа праявіцца і не праявіцца. У кожнага ад таго, якія людзі знаходзяцца побач, ён раскрываецца ці застаецца ў сабе. А мая задача, як настаўніка, даць зразумець дзіцяці, што ён таленавіты.
Я стараюся ствараць умовы, у якіх мае вучні павінны ўсвядоміць пачуццё ўпэўненасці ў сабе і змогуць прымаць рашэнні і дабівацца поспеху ў дасягненні сваёй мэты. Я вучу дзяцей шанаваць вынікі сваёй працы, выхоўваю працавітасць, цярпенне, самастойнасць, развіваю імкненне тварыць і ствараць нешта прыгожае, новае, сваё.
Але не менш важны момант у мёй працы - стварыць адпаведныя адносіны з вучнямі. Правільней сказаць, узаемадносіны, якія дазвалялі б дзецям паспяхова засвойваць веды і развівацца. Маё супрацоўніцтва з вучнямі будуецца на адкрытасці, узаемапавазе і ўзаемаразуменні.
Гаворачы вобразна, мая праца падобна на вузельчыкавы роспіс тканіны. Каб атрымаць цікавы ўзор, я завязваю на тканіне вузельчыкі і замацоўваю ў фарбавальніку. Вузельчыкі, звязаныя на чыстай тканіне - гэта мае ўрокі, якія навучаць маіх вучняў цярпенню, працавітасці, самастойнасці і дапамогуць сфармаваць у іх імкненне ствараць свае малюнкі ў творчасці.
Ужываючы адны і тыя ж прыёмы, вельмі цяжка атрымаць аднолькавыя вынікі. Калі "вузельчык" завязаўся туга і трывала, я змагла знайсці тыя стрункі дзіцячых душ, якія ўспрынялі ўрокі і зайгралі ў арыгінальным малюнку. А калі "вузельчык" завязаўся сяк - так, і вось - вось нітачка развяжацца, значыць, здольнасці гэтага вучня пакуль не раскрыты, і ўзор яшчэ не атрымаўся. Мне трэба папрцаваць яшчэ, каб "завязаць гэты вузельчык" тужэй і, можа быць, на ўсё жыццё.
Кожны дзень, з урока ў ўрок, я імкнуся даваць дзецям усё тое, патрэбнае і добрае, што назапашваецца ў іх душах і стварае індывідуальны і непаўторны ўзор, які дапамагае станавіцца неардынарнай асобай. Для таго, каб "афарбаванне" было дастаткова трывалым, трэба навучыць дзяцей далучацца да навукі і стварэння. Калі дзіця пойдзе па гэтым шляху, па шляху творчасці, і навучыцца дамагацца поспехаў сваёй працы, то ён абавязкова стане шчаслівым чалавекам. Я ў гэтым упэўнена.
                      
                                                Шыбайла Святлана Юльянаўна, настаўніца
                                                                        беларускай мовы
                                                                               і літаратуры вышэйшай катэгорыі 

Комментариев нет:

Отправить комментарий